be
pdf

Крывія 13

Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі

Чэскія беларусы супраць запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу. 15 лютага 2009 каля Ратушы ў Празе сабраліся каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў, каб выказаць пратэст супраць магчымасьці запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на саміт краінаў Эўразьвязу і Ўсходняй Эўропы, які адбудзецца сёлета ў Празе ў траўні. Акцыя адбылася зь ініцыятывы Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту “Маладое Адраджэньне”, зарэгістраванага у Чэхіі як міжнародная няўрадавая арганізацыя. На працягу акцыі, якая доўжылася каля гадзіны, удзельнікі распаўсюдзілі каля 200 копіяў звароту беларусаў Чэхіі да грамадзян эўрапэйскіх краінаў. Удзельнікі выказалі пратэст супраць падпісаньня дамовы па агульнай проціпаветранай абароне паміж нелегітымным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і Расеяй”, а таксама супраць рэпрэсіяў у дачыненьні да моладзевых актывістаў у Беларусі. На акцыі прысутнічалі сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, а таксама чэскія журналісты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывія
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2009-03
  • Copyright: © 2006-2010 by Крывія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org