- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускую АЭС хочуць будаваць на мяжы з Эўразьвязам. Нацыянальная Акадэмія навук (НАН) і Міністэрства энэргетыкі сыходзяцца ў меркаваньні: першую беларускую атамную электрастанцыю (АЭС) трэба будаваць на Гарадзеншчыне. Такая пазыцыя агучаная ў часе працы Беларускага энэргетычнага і экалягічнага форуму. Кукшынаўская і Краснапалянская пляцоўкі будуць трымаць у якасьці рэзэрву, пакуль не пачнецца будоўля. Пляцоўку ў Верхнядзьвінскім раёне забракавалі раней. Паказальна, што Астравецкая пляцоўка, якая знаходзіцца за 20 кілямэтраў ад літоўскай мяжы, пакуль найменей вывучаная.