- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крывія, ці вяртаньне да каранёў . Як вядома, адным з першых славянскіх плямёнаў, якое вылучыласяся на тэрыторыі сучаснае Беларусі былі Крывічы. Ніхто дакладна не ведае аб паходжанні назову ”Крывічы”, але, паводле меркаваньня гісторыкаў, гэта назва магла ўзнікнуць ад імя ўплывовага чалавека, хутчэй за ўсё – князя, які змог аб’яднаць славян той мясцовасьці. І імя гэтага чалавека, хутчэй за ўсё, магло быць Крыў ці Крыўца. Інфармацыі аб жыцьці і дзейнасьці нашых паўночных продкаў вельмі мала, але з той, якую мы маем, мы можам даведацца што гэта быў вельмі свабодалюбівы люд, які адрозніваўся сваеасаблівай культурай. Уважлівае і аналітычнае стаўленьне да гістарычнай храналёгіі, дае падставы лічыць, што менавіта крывічы з’яўляюцца заснавальнікамі найстарэйшага Беларускага княства – Полацкага. Нагадаем што Полацкае княства і з’яўляецца калыскай Беларускай дзяржаўнасьці. Нажаль, каля 12 стагоддзя назва “крывічы” зьнікае з летапісаў таго часу, але трэба канстатаваць той факт, што суседнія народы яшчэ пазьней, каля 14 ст. называлі значную частку Беларусі Крывіяй. Вось, напрыклад, нашыя суседзі Латышы да сёння называюць беларусаў ”krevs”.