- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі працуеш не на сябе. Едучы на працу ў сваю школу, звярнуў увагу, як праводзіцца падрыхтоўка глебы пад сяўбу у гаспадарцы “АграВітВін”. Узбоч поля стаяла сеялка, гатовая да працы. А паўз шашу на полі шчыравалі два магутныя трактары тыпу “Кіравец” з чамусьці маленькімі, ці не чатырохмятровымі, агрэгатамі. Трактар такога тыпу можа цягнуць і дзесяцімятровы агрэгат, падумалася мне, ён нават не пачуе нагрузкі. Магутнасці ў яго хопіць. Тыя ж і з вузкім агрэгатам пускалі чорны дым, таму што апрацоўка вялася яўна на вельмі вялікую глыбіню. Па тэхналогіі непасрэдна перад сяўбой яна павінна рабіцца мяльчэй, амаль што на глыбіню залягання семян. Што ж, часы мяняюцца, тэхналогіі таксама. Але ж павінен заставацца здаровы сэнс, які падказвае, што адно – разумнае, а другое – дурное.