be
pdf

Крывінка 9 (273) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

26-га ліпеня 2021 года, на пасаду першага намесніка старшыніначальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бешанковіцкага райвыканкама прызначаны Мікалай Сцежкін, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалаю Сцежкіну 35 гадоў. З пятага класа ён вучыўся ў Выдрэйской сярэдняй школе Лёзненскага раёна. Потым скончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Смаленскі юрыдычны інстытут. У 2016 годзе завочна скончыў Горацкую сельгасакадэмію. За 13 гадоў ён прайшоў працоўны шлях ад тэхніка-электрыка да дырэктара лёзненскага прадпрыемства «Выдрэя» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Апошнія паўтара гады з лістапада 2019 года Мікалай Сцежкін працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. У дзень яго прызначэння на тую пасаду яму давалі наказ: "На новым працоўным месцы арганізаваць ўсе сельскагаспадарчыя працэсы на высокім узроўні, паколькі рэальныя эканамічныя паказчыкі некаторых арганізацый ніжэй магчымых. Талачынскі раён, на думку старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Міхаіла Прыдыбайла, - адна з жытніц вобласці і па ўрадлівасці глеб ані не саступае Аршанскаму.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-07
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org