be
pdf

Крывінка 9 (253) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Адразу папярэджваю, што ў мяне існуе ўнутранае непрыняцце гэтай катэгорыі работнікаў. Я лічу, што яны наогул непатрэбныя ні нашай дзяржаве, ні нашай народнай гаспадарцы, ні нашым працоўным калектывам. Такая мая асабістая думка. Пагадзіцеся, што надоенае на ферме малако аніякім бокам не звязанае з тым, прыязджала сюды ідэалагічная група да кароў ці не. А вось з сваечасовым кармленнем і даеннем надоенае малако звязанае непасрэдна. У нашай жа дзяржаве чамусьці той, хто тлумачыць даярцы, якая ейная праца важная, атрымоўвае значна больш, чым сама даярка. І на гэту вельмі адказную работу, па майму назіранню, ідуць браты, сваты, кумы тых, хто займае адказныя пасады... Адным словам, родныя тых, хто не вельмі ўважае брудную працу. Не хоча глытаць пыл на трактары, падымацца ні свет ні зара, каб падаіць кароў. Карацей, не з сошкай, а з лыжкай. Нашага брата, які арэ, сее, жне, доіць, туды не пусцяць за вярсту. У Бешанковіцкім раёне, як у цэлым па Беларусі, ідэалагічнага актыву столькі, што яго збіраюць на нарады, каб распавесці, як яму трэба працаваць у вельмі складанай сучаснай абстаноўцы. Адкрываючы такую чарговую нараду з бешанковіцкімі ідэолагамі, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Заблоцкі адзначыў, што «менавіта ідэалагічная праца, ахопліваючы розныя аспекты жыцця чалавека, фарміруе грамадзяніна і патрыёта, неабыякавага да сучаснасці і будучыні як сваёй малой радзімы, так і краіны ў цэлым.» Што ж, яму відней.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-05
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org