- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не сакрэт, што ў Бешанковіцкім раёне цэны на тавары ў райпоўскіх магазінах найвышэйшыя з усіх прылягаючых раёнаў, а, магчыма, і з усёй Беларусі. Райпо – манапаліст, а таму яно дыктуе тыя цэны, якія хоча. І прыватным гардлярам тое таксама на руку: хаця ў іхных крамах цэны крыху ніжэй за райпоўскія, але ж значна вышэйшыя за еўраоптаўскія.