- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вайсковае пахаванне па вуліцы Інтэрнацыянальнай лічыцца ў Бешанковічах галоўным. Сюды нясуць па святочных днях кветкі і ўскладаюць афіцыйныя вянкі. А перад тым сюды кожную вясну не шкадуюць фарбы, каб мемарыял падтрымаць у больш-менш прыстойным выглядзе, зафарбаваць аблупленыя месцы. Многія з начальнікаў, што чытаюць тут прамовы па святочных днях ці слухаюць іх, пэўна, лічаць, што гэта ім зрабіць удаецца. Магчыма, што начальнікі ў святочныя дні бачаць тут не ўсё. Бо з-за урачыстыстасцяў ім не хапае часу разгледзіць драбніцы. А вось завітаўшы сюды ў будзень вачам адкрываецца многа іншага.