- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зноў вуліцы цэнтральныя. Канец траўня запомніцца жыхарам райцэнтра тым, што на адной з галоўных вуліц Бешанковіч – вуліцы Свабоды - пачалі мяняць бардзюры. Старыя ўздзіраюцца, ставяцца тарчма, каб потым не было праблем з іх механізаванай пагрузкай. Услед кладуцца новенькія, мясцовай вытворчасці, яшчэ недасохлыя. Хацелася б, каб услед за тым паклалі і новае пакрыццё на ходнікі. Бо старое па абодвух баках вуліцы выбілася да такой ступені, што пасля добрага дажджу, каб абысці лужыны, па ходніку прыходзіцца скакаць не горш за зайца. Але мне здаецца, што работа па рамонту ходнікаў у Бешанковічах вядзецца хаатычна, аўральна, бяспланава. Новыя ходнікі пакрываюцца гарбатым асфальтам, які праз 3-5 гадоў прыйдзе ў поўную нягоднасць, і яго прыйдзецца бясконца рамантаваць, каб урэшце замяніць на брукаванку.