- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб развіцці раёнаў і рэгіёнаў Беларусі за пяць месяцаў 2021 года ў параўнанні з гэтым жа перыядам 2020 года. Якія тэндэнцыі маюць месца ў Бешанковіцкім раёне? Па-першае, па-ранейшаму ідзе рэзкае скарачэнне колькасці людзей, занятых у эканоміцы. Калі год назад іх было 6 391, то цяпер толькі 6 170. Мінус 221 працоўны чалавек. Па-другое, па-ранейшаму ідзе падзенне вытворчасці малака. Летась за пяць месяцаў надаілі 12 193 тоны, а сёлета толькі 10 894. Мінус склаў 299 тонаў! Адпаведна гэтаму знізіўся і надой на адну карову: падзенне склала 291 кг. Па-трэцяе, на 3,6 млн руб упалі аб'ёмы прамысловай вытворчасці. А гэта складае амаль 50%. Праўда, вырас у рублях намінальны сярэднямесячны заробак (з 807,4 да 897,4), але і ён упаў у % да абласнога ўзроўню (з 81,4 да 80,0). І вось пры ўсіх гэтых мінусах у выніку атрымаўся адзін вялікі плюс: чысты прыбытак усіх раённых арганізацый склаў аж 20,9 млн. руб, а рэнтабельнасць прадажы пры гэтым упала да - 11,4%.