be
pdf

Крывінка 8 (252) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць ім фон і стварыць для беларусаў прыгожую перадсвяточную навіну. Работнікамі Бешанковіцкага аддзела культуры да Дня Перамогі запланавана шмат мерапрыемстваў, менавіта інтэрнэт-мерапрыемстваў. Бо падчас эпідэміі каранавіруса усе яны заклапочаныя сваім здароўем, здароўем сваіх блізкіх. Яны не супраць прымаць удзел у гэтых мерапрыемствах. Але яны супраць масавых мерапрыемстваў, дзе ёсць рызыка захварэць. У некаторых з іх ёсць родныя ці блізкія, якія перахварэлі на гэтую страшную хваробу, і яны не хацелі б выпрабоўваць гэту хваробу на сабе. Мы ведаем, што кіраўнік Беларусі мае іншую думку з гэтай нагоды. напярэдадні ён заявіў: «Павінен сказаць, што мы ня можам адмяніць парад. Проста ня можам. Я доўга над гэтым думаў. Вядома, гэта эмацыйная, глыбока ідэалягічная рэч. Трэба памятаць, што тыя людзі паміралі, можа быць, і ад вірусаў, іншых хваробаў. Але яны гэта не адчувалі часам, і пра гэта ня думалі. І паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала», — заявіў Лукашэнка на нарадзе. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў арганізатараў, што «нікога цягнуць на гэтае мерапрыемства ня трэба».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-05
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org