- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шлюз на Крывінцы ў Старых Ранчыцах адстаяў зачыненым усю зіму. Яго не паламала ледаходам, ён не пацярпеў ад паводкі. Але напачатку траўня сюды завіталі работнікі Бачэйкаўскай ПМС, якія абслугоўваюць шлюз. Вялізны кран выдраў затвор шлюза з плаціны і пагрузіў на грузавік. Работнікі сабралі рыбу, якая заблыталася ў траве, і адбылі разам са шлюзам у невядомым кірунку. З пачаткам спякотных дней на шлюз у Старых Ранчыцах пачалі заязджаць тыя, хто ведаў, як файна можна было адпачыць тут раней. Але іх чакала глыбокае разачараванне: вады ў Крывінцы вераб'ю па калена. Пра тое, каб тут нырцануць, як гэта было раней, можна толькі марыць. Наогул у Бешанковіцкім раёне абсталявана толькі адно месца для купання – сажалкі блізу раённай бальніцы. Зразумела, што сюды не паедзе чалавек не толькі з Астроўна ці Паўазер’я, але і з найбліжэйшых вёсак, якія стаяць на рэчках. Мясцовы люд ходзіць купацца там, дзе жыве. І лагічна было б абсталяваць месцы для купання каля кожнага вадаёма. Вось такая задача павінна быць пастаўленай перад старшынямі сельскіх саветаў напярэдадні лета. Несумненна, што колькасць загінулых на вадзе пры такім падыходзе знізілася б у разы. Даведка. Толькі за адзін трэці тыдзень чэрвеня ў Беларусі патанула 40 чалавек.