- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі за апошнія гады 9-га мая пераўтварылася ў вялікі святочны дзень. Наш райцэнтр не стаў выключэннем з правіла. У Бешанковічах праходзіць дэманстрацыя, якая збірае каля 2 000 чалавек, што складае трэць Бешанковічаў. Яе ўдзельнікі звычайна праходзяць прывычным маршрутам па вуліцах Камуністычнай і Інтэрнацыянальнай. Многія нясуць пры гэтым фота загінулых у Другую ўсясветную вайну. Першыя асобы раёна ўскладаюць вянкі да пахаванняў на вуліцы Інтэрнацыянальнай і да Кургана Славы. На апошні ўзводзяць пад рукі нямоглых ужо ветэранаў, якія седзячы слухаюць прамову старшыні райвыканкама і словы падзякі ім самім. Пасля выступае мясцовы ваенкам, хтосьці з гасцей і школьнікаў. На гэтым ідэалагічная частка свята лічыцца закончанай, а яно перамяшчаецца ў цэнтральны парк. Тут пад старымі дрэвамі за шашлыкамі і песнямі свята працягваецца яшчэ пару гадзін. За апошнія гады ўсё больш ягоных удзельнікаў апранае вайсковую форму, падобную на тую, што насілі падчас вайны. Мусіць, гэта лічыцца крута.