- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9-га мая беларусы адзначылі 67-ую гадавіну Перамогі савецкага народа ў вайне 1941 – 1945 г.г. Як звычайна, святкаванне прайшло з вялікай помпай. І ў Бешанковічах, як і па ўсёй Беларусі, гучалі пампезныя прамовы, узнімаліся чарговыя тосты, грымела поп-музыка і ракой ліліся песні. І за ўсёй святочнай мішурой і алкагольнымі ўцехамі, думаецца, рэдка ў якую чалавечую душу закрадаўся сапраўдны смутак аб тых, хто неяк меў дачыненне да гэтай вайны. Каму чарговы напамін пра яе быў невыносна балючы, як любой матцы баліць згадка пра сваё страчанае дзіця.