- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя для кожнага наведвання хворых, якія ляжаць у рэанімацыі. Бо пасля кожнага наведвання тых хворых, кожнай праведзенай там працэдуры аднаразовы касцюм трэба ВЫКІДВАЦЬ. А інакш ад інфекцыі не ўсцеражэшся. А інфекцыйнае аддзяленне сцірае гэтыя аднаразовыя касцюмы!!! Іх пакуль што ратуюць некалькі старых шматразовых касцюмаў. Па інфармацыі маіх сяброў, якія працуюць у бальніцы, на 12 чалавек інфекцыйнага аддзялення у наяўнасці ёсць толькі тры (!!!) рэспіратары. Работнікі інфекцыйнага аддзялення шыюць сабе самі ватна-марлевыя павязкі. Нядаўна бешанковіцкая бальніца набралася мужнасці і абвясціла, што ёй патрэбныя грошы для набыцця трох ўвільгатняльнікаў кісларода для лячэння пацыентаў з дыхальнай недастатковасцю ў памеры 960 рублёў. І дапамога прыйшла адтуль, адкуль яе аніяк не чакалі. Грошы ў поўным памеры паступілі са Злучаных Штатаў Амерыкі ад грамадзяніна, які нарадзіўся ў Бешанковічах і які зараз стала жыве ў ЗША. Чаму ж кіраўніцтва раёна і Бешанковіцкай ЦРБ не б’е трывогу аб такім стане рэчаў і нікога не просіць аб дапамозе ў набыцці сродкаў індывідуальнай абароны? Чаму медыкі мусяць рызыкаваць сваімі жыццямі?