- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здаецца, даўно мінуў крызіс, стабілізаваўся беларускі рубель, а жыццё бальшыні беларусаў далёкае ад стабільнасці. Амаль штодзень працягваюць расці кошты на розныя віды прадуктаў. Яны растуць не спяшаючыся, па чарзе. То на цукар, то на ялавічыну, то на свініну, то на малако – кошт на кожны з прадуктаў не стаіць на месцы. Далёка да стабільнасці цэнам на бензін, якія пасля зімовай спячкі імкліва пайшлі ўгору.