- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выступ на бешанковіцкім радыё. Вітаю ўсіх, хто зараз слухае радыё Бешанковічы. Я - Станкевіч Георгій, нарадзіўся на сенненшчыне, пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі размеркаваўся ў Бешанковіцкі раён. Тут адпрацаваў 13 гадоў аграномам і старшынёй калгаса. Апошнія 14 год выкладаю нямецкую мову ў Пяцігарскай сярэдняй школе. Але зарплата настаўніка сёння не дазваляе пачуваць сябе чалавекам, настолькі яна нізкая. А таму сёння, каб выжыць, я трымаю вялікую гаспадарку і ведаю кошт мазаля. Пра ўсё набалелае я пішу ў газеце “Крывінка”, дзе ўздымаю пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. Маю шмат прапаноў, як перайначыць жыццё бешанкоўцаў на лепшы лад. Але ўсе тыя прапановы не знаходзяць рэалізацыі. І тое адбываецца не толькі таму, што для гэтага не хапае грошай у раённым бюджэце. Іх чамусьці хапае на новыя аўтамабілі для чыноўнікаў, на рамонт іхніх апартаментаў, на іх шыкарныя зарплаты. Калі ж размова заходзіць пра тое, дзе ўзяць сродкі, каб змяніць у лепшы бок жыццё асноўнай масы народа, у адказ, як правіла, глухое маўчанне або адгаворкі.