be
pdf

Крывінка 5 (269) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Сёння шмат гавораць пра экалогію, пра тое, што нельга раскладваць вогнішчы, спальваць смецце. У школы рэгулярна прыязджаюць МНС-нікі, праводзяць з дзецьмі гутаркі... Але ўсё тое — марная праца, калі самі дарослыя навідавоку твораць абы што. 20-га сакавіка я тэлефанаваў на наўпроставую лінію, дзе распавёў пра варварскае знішчэнне прыроды ў прыдарожных зонах каля вёскі Старыя Ранчыцы і каля дарогі Мінск — Віцебск. Праз тры тыдні мне прыйшоў ліст з Бешанковіцкага лясгасу, дзе гаворыцца, што “сжигание кустов производится в связи с тем, что из-за малых объёмов древесины измельчать на щепу (её) экономически не выгодно. Бытовые отходы после сжигания убраны. Директор Н.Серебро.” Але малюнак на месцах спальвання прыдарожных дрэваў и кустоў сведчыць якраз аб зваротным: кастрышчы дасёння (26.04.2021) застаюцца непрыбранымі і яскрава паказваюць варварскія адносіны да прыроды. Наўкол кастрышчаў буяюць першацветы, стаяць абпаленыя дрэвы, навокал ляжаць галавешкі. Выходзіць, што нашыя чыноўнікі займаюцца праблемамі экалогіі дый эканомікі пераважна на паперы. Мне здаецца, яны проста займаюць дзяржаўныя пасады, атрымоўваюць з бюджэту грошы, а самі спрыяюць безгаспадарчасці і знішчэнню прыроды.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-04
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org