- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу. Прынцыповасць Галіны Унуковіч ў вырашэнні праблем спалучаецца з уважлівым стаўленнем да людзей і іхніх патрэб. – Мая галоўная задача – забяспечыць годны ўзровень жыцця кожнага грамадзяніна, – сказала Галіна Уладзіміраўна. Як адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, у Бешанковіцкім раёне было зроблена нямала тымі кіраўнікамі, якія ўзначальвалі яго раней. Леанід Пянькоўскі даў старт развіццю прамысловай галіны. Гэтую дзейнасць працягнуў Андрэй Булаўкін, які сёння стаў каля руля аднаго з сямі аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебшчыны на базе Аршанскага мясакансервавага камбіната. Разам з тым сёння Бешанковіцкі раён мае шэраг праблем, адзначыў кіраўнік рэгіёну. Неабходна надаць асаблівую ўвагу развіццю сельскай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу і навесці парадак у гаспадарках, у кожнай павысіць якасныя паказчыкі, павялічыць вытворчасць прадукцыі, зрабіць больш жорсткім кантроль і дысцыпліну, пры гэтым забяспечыць годны ўзровень заработнай платы, стварыць умовы для тых маладых спецыялістаў, хто хоча працаваць на карысць роднага раёна.