- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёсць інфармацыя, што за 2012-ы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці раскрыта 333 злачынствы, якія звязаныя з карупцыяй, на суму больш 14 мільярдаў рублёў. (Пад карупцыяй сёння разумеюць атрыманне ці дачу хабару або крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам.) Такія злачынствы ёсць не толькі ў прамысловасці, будаўніцтве ці сельскай гаспадарцы. Цяпер крадуць і ў іншых, невытворчых галінах, такіх як ахова здароўя, абслугоўванне насельніцтва ці адукацыя. Але калі ў Сенненскім і Лепельскіх раёнах – суседніх з намі – выяўлена адпаведна 19 і 10 падобных злачынстваў, то у Бешанковіцкім раёне іх раскрыта толькі два. Мабыць, людзі ў нашым раёне працуюць асаблівыя, высакамаральныя.