be
pdf

Крывінка 4 (66) 2010

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарго­вую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх люд­зей, а трое зусім іншых воінаў: украінец, асецін і беларус. І якраз 17-га люта­га хавалі апошняга з тройкі – асеціна. Дзіву даешся, да чаго даходзіла сталінская фальсіфікацыя гісторыі. Свя­тога для яе не было анічога. Але ж пасля смерці дыктата­ра прайшло больш паўсотні гадоў. Змяніліся дзесяткі кіраўнікоў краіны, адышлі ў нябыт цэлыя эпохі. Чаму ж факты фальсіфікацыі ад­крываюцца толькі сёння? І ці многа такіх “адкрыццяў” нас чакае наперадзе? Не ведаю, як расе­ян, а беларусаў падобных “адкрыццяў” чакае вялізнае мноства. І тыя “адкрыцці” будуць датычыцца не толькі далёкіх часоў. Кіраўніцтва су­часнай Беларусі да драбніц пераняло галоўны сталінскі метад укладання гісторыі. А таму сёння на экранах БТ сістэматычна з’яўляюцца “ворагі” Беларусі. Усе, хто сёння змагаецца з дыктату­рай. Прыйдзе час і менавіта яны стануць сапраўднымі героямі нашай краіны, кім будуць ганарыцца нашы нашчадкі. Тымі, хто сёння змагаецца за беларускую мову. Хто выходзіць на пля­цы з патрабаваннямі гава­рыць праўду. Хто не выракся гістарычнай нацыянальнай сімволікі. Хто атрымоўвае гіганцкія штрафы або сядзіць чарговыя 15 сутак за нібыта брыдкаслоўе. Хто згубіў сваю працу, але не згубіў сумлення.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2010-03
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2008-2010 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org