- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытаючы артыкулы, абавязкова звяртаеш увагу, кім яны зробленыя. Напрыклад, пад артыкулам «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», стаіць: «Материал подготовлен главным управлением идеологической работы и по делам молодежи облисполкома.» Ёсць у гэтым артыкуле пра нашыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Менавіта пра аршанскіх хлебаробаў, якія намалацілі больш 7 000 тон збожжа. Цытуем «Віцебскія весці»: «Экипаж ОАО „Оршанский комбинат хлебопродуктов“ в составе Сергея Грекова и Максима Герасимца во время уборочной кампании 2019 года намолотил 7 тысяч 59 тонн зерна. Это лучший результат в стране.» І кропка. Сам Мікалай Шарстнёў наведаў герояў. А на якім камбайне, на вашую думку, героі намалацілі гэтыя тысячы тон? Не сярпом жа яны нажалі і не цэпам малацілі. Камбайна, на якім камбайнеры паставілі рэкорд, на фотаздымку не відаць зусім. Але можна меркаваць, што гэты камбайн зроблены не ў Беларусі. Бо калі б было наадварот, у артыкуле стаяла б "на камбайне беларускай вытворчасці". У Сеціве я адшукаў іншыя фотаздымкі нашых герояў, зробленыя не такімі «прафесіяналамі». На адным з фотаздымкаў на камбайне за плечуком маладога камбайнера відаць надпіс «New Holland». Гэта камбайны бельгійскай вытворчасці, на якіх працаваць адно задавальненне. Вось што распавёў Сяргей Грэкаў пра жніво і бельгійскія камбайны ў артыкуле, які быў апублікаваны 1-га жніўня 2019 года на TUT.BY.