- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два з паловай гады таму, 13-га верасня 2016 года ў Шуміліне ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты фізкультурнааздараўленчы комплекс, у склад якога ўваходзіць басейн. Пра тое, што сюды ўсё больш едуць плаваць жыхары Бешанковіцкага раёна, напрыканцы лютага напісала рэспубліканская газета «Звязда». "З першага дня людзі літаральна займалі чэргі, каб запісацца на плаванне. Асабліва ахвотна наведваюць басейн дзеці. Удзельнічаюць паміж сабой у спаборніцтвах. Між іншым, усё больш ахвотных паплаваць не толькі з Шумілінскага раёна, але і з суседняга — Бешанковіцкага. Сюды прыязджаюць сем'ямі. Летась ва ўстанове пачала працаваць саўна. Расцэнкі вельмі прывабныя: за гадзіну для чатырох наведвальнікаў трэба заплаціць 20 рублёў. Пры гэтым у Віцебску з-за дарагоўлі ўсё меней тых, хто наведвае проста лазні...