- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суботу, 20-га лютага 2021 года, у Бешанковічах прайшло спартова-мастацкае лыжнае свята «Бешанковіцкая лыжня 2021». Прынамсі, так яго назвалі тыя, хто арганізоўваў. З гэтай нагоды хацелася б крыху паразважаць. Справа ў тым, што свята гэтага я так і не ўбачыў, хаця быў адным з 200 ягоных удзельнікаў. А чаму тое мерапрыемства, на маю думку, усё ж не дацягвае да свята, падзялюся з вамі. У маім паняцці «спартовае свята» — гэта шмат святла і сонца. У нас жа, як правіла, на такіх святах святла і сонца не бывае аніколі, бо дату таго свята вызначаюць у цёплых абласных (а мо і рэспубліканскіх) кабінетах, не зважаючы на тое, якім будзе надвор’е ў меркаваны дзень мерапрыемства.