be
pdf

Крывінка 3 (247) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў. Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета – зноў прэзідэнцкія выбары. А тое сведчыць пра новыя звышнамаганьні, каб "адзіна правільны шлях" заблішчэў прывабнымі фарбамі. Цытую "Віцебскія весці", на чыім сайце роднае слова днём з агнём не адшукаеш. " Предстоит политическая кампания по выборам Президента страны... Потребуется консолидация всех сил в обществе, чтобы противостоять вызовам времени, достойно подготовить и провести все мероприятия. В этой связи большие надежды возлагаются на идеологических работников и СМИ." Сучасная беларуская ўлада выкарміла тысячы чыноўнікаўідэолагаў, у чые задачы ўваходзіць стварэньне іміджа народнай улады і нязьменнага кіраўніка краіны. Але яны не спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Бо праблемы перад імі стаяць проста невырашальныя. Ім трэба аб'яднаць грамадства, якое 25 гадоў раз'ядноўвалі: вырвалі нацыянальныя сымбалі, растапталі мову, аб'явілі патрыётаў ворагамі, стварылі армію чыноўнікаў, якім да народа далей, чым да Месяца, а, галоўнае, прымусілі ўсіх працаваць амаль што "за так".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-02
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org