- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цалкам вымерлі вёскі Бычкова, Мураўшчына, Паніззе, Прудзіны, Сапегі і Шаурына. Тут не засталося ніводнага чалавека. Вось-вось да іх далучацца Галі (засталося 3 чалавекі), Гарані (застаўся 1 чалавек), Ермолаўшчына (застаўся 1 чалавек), Зарэчча (засталося 2 чалавекі), Мартынава (засталося 3 чалавекі), Паніззе (застаўся 1 чалавек). У самой Вуле на 01.01.2019 пражывала 646 чалавек. З іх 78 дзяцей і 235 пенсіянераў. Людзей працаздольнага ўзросту тут засталося 333 чалавекі. Працягвае імкліва скарачацца Сокарава, калісьці цэнтр саўгаса. Цяпер тут пражывае толькі 205 чалавек (летась іх было 214). На 1 студзеня 2017 года на тэрыторыі Вульскага сельсавета пражывала 1318 чалавек. На 1 студзеня 2018 года іх засталося 1262. За год паменела на 20 мужчын і 35 жанчын.