- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сапраўды, назваць выбарамі тое, што адбывалася ў Бешанковічах з 13-га па 18-га лютага, аніяк не выпадае. І рэч нават не ў тым, што толькі па адной акрузе з 25 выбарцы маглі сапраўды выбіраць паміж двума кандыдатамі. І не ў тым, што амаль ўсе “народныя абранікі” вылучаліся не народам, а Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам. І ці не добрая палова тых абранікаў працуе ў тым жа райвыканкаме. Справа ў тым, што, пакуль у краіне дзейнічае сістэма стварэння выбарчых камісій па званку з райвыканкама, пакуль у іх з году ў год прадстаўлены адны і тыя ж твары, даверу да такіх выбараў НЯМА І БЫЦЬ НЕ МОЖА.