- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі 19-га снежня ў цэнтры Менску па сваёй значнасці пераўзышлі ўсе чаканні. “Эўраньюс” падавалі іх як навіну №1. Асабліва ж цікава было паглядзець назаўтра на рэакцыю наваабранага прэзідэнта. Бо гэта была, несумненна, яго задумка: справакаваць апазіцыю на проціпраўныя дзеянні і даць ёй магчымасць паказаць сваё “ісціннае нутро”. Маючы падручныя сродкі масавай інфармацыі, дзе няма іншай, адрознай ад прэзідэнцкай думкі, бальшыня абываталяў, думаецца, цалкам паверыла дакладна зрэжысэраванаму спектаклю. А што адбылося ў сталіцы на самой справе? Пачнем з таго, што на Цэнтральнай плошчы сабралася некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Заўважу, калі ў Пяцігарскай школе праводзіцца нейкі вечар, то сярод яго ўдзельнікаў абавязкова знойдзецца нехта, хто выб’е шкло ці спрабуе “набіць камусьці морду”. Тут жа колькасць удзельнікаў дэманстрацыі складала да 50 000 чалавек. Тое, што сярод іх былі гарачыя галовы – несумненна. Яшчэ меншаму сумневу падлягае той факт, што сярод цалкам незнаёмых людзей былі лукашэнкаўскія спецслужбы – правакатары.