- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набывае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэнтральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Новага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам. Але ў цвярозых грамадзян узнікае законнае пытанне: за чый кошт ладзіцца той банкет? Аказваецца, як і ўсе мінулыя разы, у ролі заказчыка “зрэлішч”выступае народ. Той, каму рэгулярна недаплочваюць, недадаюць, крыўдзяць. А сёння таму народу прапануюць забыцца, плюнуўшы на тыя крыўды, і адсвяткаваць з размахам, як ён умее. Так, святкаваць мы ўмеем. Да перамогі, да забыцця, да страты памяці. А вось выйсці з патрабаваннямі да ўлады, ну, хаця б папрасіць, каб тая не выкідвала народныя грошы на вецер, пакуль што не адчайваемся. У наступаючым Новым 2010-м годзе нам прыйдзецца зацягнуць паясы шчэ тужэй. Пра тое сведчыць нядаўна прыняты рэспубліканскі бюджэт, дзе ўрэзаны амаль усе выдаткі (расходы). І на адукацыю. І на ахову здароўя.