- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спадар Прэзідэнт! Чытаю тваю перадвыбарчую праграму і не магу пагадзіцца з мноствам спрэчных месцаў. Ты падкрэсліваеш, што ўсе гады твайго кіраўніцтва “мы делали тяжёлую, но нужную для государства работу ВМЕСТЕ”. А я думаю: рабілі то мы разам, але каму было цяжэй, нам ці табе, яшчэ можна паспрачацца. Я хоць і працую настаўнікам, але штогод не выпускаю з рук ручак плуга, бо не магу дастойна жыць на грашы, якія ты мне плаціш. Ты ж усё больш “працуеш” з клюшкай ды мікрафонам. Але чамусьці за тую “цяжкую” працу ты маеш заробак непараўнальна вышэйшы за заробак любога чалавека ў нашай краіне: за тры дні амаль мільён рублёў. (Акрамя дзяржаўных самалётаў, верталётаў, “Мэрсаў”, спецназа, рэзідэнцыяў, дачаў і санаторыяў.) А нам за той мільён прыходзіцца ўкалываць месяцамі. І з яго мы запраўляем свае машыны, плацім за кватэры, кормім сем’і. Ты ж са сваімі мільёнамі знаходзішся на ўсім гатовым, на дзяржаўным забяспячэнні. А ўся твая абслуга (ад спецназа да ўнітаза) каштуе нам, тваім налогаплацельнікам, штогод 400 000 000 даляраў!!! Больш мільёна даляраў кожны дзень ты спускаеш ва ўнітаз! І тое – чыстая праўда. “...спасли село и обеспечили продовольственную безопасность...” Гэта як сказаць: калі лічыць, што на сяле ніводзін мужык не дажывае да пенсіі, якое ж тут ратаванне сяла? Хутчэй сялу поўны капут. А тыя прадукты, што даюць твае калгасы, удвая даражэйшыя за імпартныя, ды яшчэ з дамешкам радыяцыі. Вось табе і харчовая бяспека!