- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць на трасе Бешанковічы –Ула за 7 км ад цэнтра. Большасць вучняў, якія вучацца тут, з Драздоў. Цягам апошніх дзесяці-пятнаццаці гадоў колькасць дзетак у школе не перавышала 70-80 чалавек. Сёлета ж іх рэзка паменела, і на 1.09.2009 у сельскай сярэдняй школе налічвалася толькі 44 вучні. Прыкладна такая колькасць утрымаецца яшчэ год-два, а потым знізіцца да 10-15 чалавек, і хоцькі-няхоцькі школу прыйдзецца зачыніць. Такая невясёлая перспектыва. Ці магла сітуацыя быць крыху весялейшай? Думаю, што магла. І патлумачу чаму. Сённяшнія выпускнікі школы – апошнія, хто нарадзіўся ў Беларусі без Лукашэнкі, то бок у 1993-м годзе. Так што тая сітуацыя, якая складзецца праз год-два – вынік паслядоўнай рэалізацыі ягонай прэзідэнцкай праграмы, якая перамагла на выбарах 1994-га года і паслядоўна ажыццяўлялася цягам пятнаццаці гадоў.