- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі. Пахадзіўшы па інстанцыях і атрымаўшы паўсюль або адмову, або абяцанкі-цацанкі, людзі звяртаюцца наўпрост да старшыні РВК. Той бярэ пытанне пад свой кантроль і, часцей за ўсё, дапамагае. Пагартайце старонкі раённай “Зары” і Вы атрымаеце пацверджанне маім словам. Старшыня дапамог спілаваць дрэва… старшыня дапамог апусьціць шлюз на “Крывінцы”… старшыня дапамог засыпаць ямку… .Амаль усе раённыя службы не робяць ані кроку без каманды старшыні РВК. Дык можа трэба ліквідаваць усе кіраўнічыя структуры, няхай рабочыя бяруць сабе “пуцёўкі” і пад’язджаюць наўпрост да РВК. Тут іх і накіруюць, куды трэба. “Не”,- кажуць знаўцы. Так нельга. Проста, сёння такі стыль работы ўсіх старшынь РВК па ўсёй Беларусі. Так як чыноўнікаў на службе ў Прэзідэнта хапае, кожны з іх атрымоўвае персанальнае даручэнне. І аналагічная сістэма кіравання гаспадаркай культывуецца сёння ў раёнах.