- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя чытачы "Крывінкі"! Перад вамі апошні ў 2020 годзе нумар газеты. Нягледзечы на вельмі складаны год, "Крывінка" рэгулярна з'яўлялася ў свет. І, калі хтосць з нейкай прычыны не атрымаў нейкі нумар, то шукайце яго ў Сеціве на сайце kamunikat.org. Падзей самых нечаканых 2020 год меў вельмі шмат. Мы стараліся трымаць руку на пульсе ўсіх падзей і асвятляць тыя з іх, якія, на наш погляд, былі вартыя ўвагі. Галоўным вынікам года, з майго гледзішча, ёсць тое, што Беларусь прачнулася пасля доўгага, здавалася, летаргічнага сну. Выбары - 2020 далі нам шанец "прасекчы акно ў Еўропу", і мы павінны гэтым шанцам скарыстацца як мага лепш. Трэба быць рэалістамі: дагнаць Еўропу – не дагоніш, але бегчы ўслед варта. І не за патрыманымі аўта, не за еўрапейскай валютай. Бегчы трэба за сваёй будучынёй. За сваім шчасцем, сваёй ідэнтычнасцю ў свеце. А дзеля гэтага найперш трэба мець сваю, беларускую ўладу. Якая не будзе нам баяць байкі пра складанасці і цяжкасці, набіваючы пры гэтым свае бяздонныя кішэні, а возьмецца на справе дапамагаць народу выйсці з беднасці і галечы, як матэрыяльнай, так і духоўнай.