- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзённае пытанне. Я з’яўляюся дэпутатам раённага савета па Пушкінскай выбарчай акрузе №12. Даўно пражываю ў Бешанковічах, працаваў тут на розных пасадах, ведаю ў твар большасць сталых жыхароў. Пры сустрэчах яны заўсёды дзеляцца сваімі праблемамі, ставяць пытанні, многія з якіх не вырашаюцца доўгі час. Адным з такіх вострых пытанняў з’яўляецца рэканструкцыя водаадводных канаў ва ўсходняй частцы гарадскога пасёлка паміж вуліцамі Урыцкага і Чарняхоўскага. Звычайна з вясны да позняй восені прыдарожныя канавы ў гэтай частцы Бешанковіч запоўнены, а то і перапоўнены вадой. Вадой падыходзяць як гаспадарчыя пабудовы, так і жылыя будынкі. У многіх дамах амаль круглы год стаіць вада. Калі ж год выдаецца багаты на атмасферныя ападкі, то некаторыя сядзібы літаральна адразаюцца ад ўсяго света. Можна дадаць, што на прысядзібных участках у такіх гаспадароў усё пасеянае прападае. Прыходзіцца закупліваць бульбу і іншую гародніну. Нягледзечы на тое, што ў мінулым годзе з боку бешанковіцкага “Камунальніка” некаторыя спробы рамонту існуючай водаадводнай сістэмы былі, у цэлым праблема застаецца даволі вострай. Вялікіх затрат для правядзення рамонтных работ не трэба. Неабходна прайсці ўсю водазліўную сістэму: паглыбіць ці падчысьціць дно канаў аж да водапрыёмніка.