be
pdf

Крывінка 2 (266) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Магчыма вы не ведаеце, што ў Бешанковіцкім райвыканкаме па вул. Чуклая, 13, 1-й паверх, кабінет 15, два разы на тыдзень, па серадах і пятніцах, з 16 да 20 гадзін працуе грамадская прыёмная па зборы грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных пытаннях краіны і раёна. Мяне асабіста гэтая інфармацыя аніяк не ўводзіць у зман, бо я ведаю як працуюць гэтыя так званыя дыялогавыя пляцоўкі. На маё глыбокае перакананне, сёння аніякога дыялогу паміж існай уладай і народам быць наогул не можа. Вы ж не будзеце весці дыялог са злодзеем, які ўкраў вашыя грошы, а зараз просіць абмеркаваць з ім магчымасць сумеснага падарожжа. Пагадзіцеся, што тыя чыноўнікі, якія арганізовывалі апошнія «выбары», якія ўпіхвалі ў выбарчыя камісіі толькі «сваіх» людзей, якія выдалялі незалежных назіральнікаў на стрэл пушкі ад сталоў падліку АНІЯК НЕ СПРЫЯЮЦЬ нармальнаму дыялогу паміж імі самімі і падманутымі выбарнікамі. Ды вы спыніце любога чалавека на вуліцы ў Бешанковічах і спытайце, ці патрэбная яму вашая «канстытуцыйная рэформа і іншыя актуальныя пытанні», аб якіх чамусьці так дбаюць бешанковіцкія чыноўнікі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org