- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачынаючы з 21-га студзеня знайсці на сваім працоўным месцы галоўнага ўрача Бешанковіцкай ЦРБ Аляксандра Керэмшу было немагчыма. Дзе ён знаходзіцца — нібыта нікому невядома. Рабочы тэлефон галоўурача на сайце ўстановы аховы здароўя не адказвае. У прыёмнай установы тлумачаць, што ўрача няма на працы, а ягоныя абавязкі ўскладзеныя на намесніка. На пытанне, дзе знаходзіцца галоўны, адказу не даюць. А гэта параджае чуткі і плёткі. Яны абрастаюць усё новымі драбніцамі. Нібыта ўжо ў панядзелак 21-га студзеня проста на планёрцы ў Бешанковіцкім райвыканкаме А.Керэмша быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ. Нібыта арышт звязаны з гучнай справай медыкаў, якія закуплялі медыцынскае абсталяванне і бралі пры тым вялікія хабары. А зараз былы ўжо галоўны ўрач быццам звольнены з пасады і знаходзіцца пад хатнім арыштам.