be
pdf

Крывінка 2 (103) 2012

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Той, хто хоць крыху цікавіцца палітычнымі падзеямі, мае сёння добрую магчымасць параўнаць, як выбіраюць прэзідэнта ў Расеі з тым, як яго выбіраюць у нашай Беларусі. Пры ўсёй падобнасці гэтага працэсу, паміж нашымі краінамі існуюць і кардынальныя адрозненні. Па-першае і галоўнае, гэта падыход да асвячэння падзей сродкамі масавай інфармацыі, і ў першую чаргу тэлебачаннем. Хаця і ў Расеі можна заўважыць некаторы перакос у выдзяленні эфірнага часу на карысць Пуціна, астатнія кандыдаты ў прэзідэнты маюць таксама нядрэнную трыбуну. Пра іх штодзень распавядае дзяржаўнае тэлебачанне: дзе яны сёння былі, што наведалі, з кім размаўлялі. І ніхто з іх не выстаўляецца ворагам Расеі, ніхто не пазбаўляецца права на карыстанне дзяржаўным тэлебачаннем, якое ў Беларусі даўно і надоўга ператварылася ў орган, які абслугоўвае толькі аднаго чалавека. Акрамя некалькіх 30-хвілінных выступаў саміх кандыдатаў у прэзідэнты, пра нашых кандыдатаў у прэзідэнты дзяржаўныя (!!!) журналісты або зусім не ўспамінаюць, або выключна паклёпнічаюць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Дата выхаду: 2012-02
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2008-2012 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org