be
pdf

Крывінка 19 (263) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Як інфармуе Бешанковіцкі райвыканкам, аказваецца, у Бешанковічах ва ўсю ідзе дыялог аб зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аб зменах ў тую Канстытуцыю, большасць артыкулаў якой (свабода слова, друку, масавых мерапрыемстваў і г.д.) растаптаныя гэтай жа ўладай, якая ўзялася раптам ініцыяваць нейкі «дыялог». Хто ж удзельнічае ў гэтай (цяжка назваць дыялогам) — інсцэніроўцы? З аднаго боку — раённыя чыноўнікі, якія гадамі сядзяць на сваіх пасадах і ствараюць патрэбную карцінку для таго, хто хацеў бы кіраваць вечна. А з другога боку? З кім размаўляюць тыя чыноўнікі? Таксама з чыноўнікамі, але драбнейшага маштабу. Чамусьці, чуюць тыя чыноўнікі толькі свой голас, голаса народу для іх не існуе. У савецкія часы таксама вяліся розныя «дыялогі» блоку камуністаў з беспартыйнымі аб адзіна правільным курсе. Але тады было магчыма выслухаць нейкія думкі і даяркі, і рабочага. І былі неардынарныя думкі. Што ж змянілася ў лукашэнкаўскай Беларусі? А тое, што дыялог у нашым грамадстве цяпер мае права аб’яўляць толькі адзін чалавек. І вы ведаеце ягонае прозвішча. І я хацеў бы паглядзець хоць на аднаго бешанковіцкага (ды й не бешанковіцкага) чыноўніка, чые думкі наконт неабходнасці тых зменаў не супадаюць з думкамі таго, хто хацеў бы кіраваць вечна. А трактарыста з даяркай, якія б бясплатна хлусілі б проста ў аб'ектыў, сёння знайсці вельмі складана.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-12
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org