- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ярмарка ў Бешанковічах. Прачытаўшы ў “Зары”, што у суботу 16-га кастрычніка “ в 9 часов на автостоянке развернёт торговые ряды осенняя ярмарка”, а на ёй ЧУП ”Свіціна” будзе рэалізоўваць мяса, а восьмай раніцы я быў на месцы. Сапраўды, ужо за гадзіну да названага часу каля сотні чалавек на аўтастаянцы чакалі сельгаспрадукцыю. Дзесьці ў чвэртку дзевятага свіцінскае мяса пайшло ў продаж. Але на сотню чалавек, што да таго часу сабраліся ў чарзе, мяса было прывезена не вельмі шмат, усяго тры свіных тушы. Чарга амаль не рухалася з месца, бо людзі бралі па 10 – 15 кг у адны рукі. Яно і зразумела: кошт быў значна ніжэйшы за рынкавы. Сала – 11 000, лапатка – 12 000, карэйка 13 500 і кумпяк – 14 000. Праз гадзіну гандлю на прылаўку ад трох свіных тушаў засталіся лічаныя кілаграмы, і паўсотні, калі не болей, абураных пакупнікоў. На пытанне, ці будзе ярмарка ў наступную суботу прадстаўнік “Свіціна” адказаў адмоўна. На другое пытанне, чаму паступіла так мала мяса, паследаваў адказ упаўголаса: “А нам тое трэба?” Сапраўды, якому хозразліковаму прадпрыемству выгадна прадаваць сваю прадукцыю па заніжаных цэнах? Цэны на мяса ў нашай краіне адны з найвышэйшых у Эўропе. Тыя ж палякі прадаюць яго на 30 – 50 % танней, чым мы. Бо маюць сапраўднага канкурэнтназдольнага ўласніка, які забяспечвае танным высакаякасным прадуктам усю краіну з 40-мільённым насельніцтвам. Нашыя калгасы з іх буйнатаварнай вытворчасцю не могуць вырабіць прадукцыю без буйных затрат.