- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы і Эўропа. Калі параўноўваць жыццё з тым, якім яно было нядаўна, падасца, што яно кіпіць. Вось і ў нашым райцэнтры толькі сёлета адрамантаваны аўтавакзал, даводзіцца да ладу будынак РДК, паднаўляюцца ці будуюцца ходнікі. Калі ж зірнуць на жыццё з іншага боку, (а менавіта, колькі нам трэба зрабіць, каб стаць хоць крыху падобнымі на Эўропу), то ахоплівае жах. Працуючы такімі тэмпамі, нават праз сотню гадоў нам наканавана заставацца задворкамі Эўропы. І прычына гэтаму нават не ў тэмпах работы, а ў тых аб’ёмах інвестыцый, якія асвойваюцца, і, адпаведна, у тых заробках, якія чыноўнікі дазваляюць зарабляць простаму чалавеку. Пакуль што яны страшэнна далёкія ад эўрапейскіх і не маюць ніякай тэндэнцыі да змен. Яшчэ больш уражваюць духоўная і палітычная сферы жыцця. Абсалютная беднасць у першай напрамую звязана з палітыкай знішчэння усяго беларускага, якая адкрыта праводзіцца на дзяржаўным узроўні. Магутны ідэалагічны прэс не дазваляе набраць моцы кволым расткам маладых партый, грамадскіх рухаў. Здаецца, што тое напрамую не звязана з эканомікай і ўзроўнем жыцця людзей. Але гэта падманнае ўражанне. Толькі духоўна свабодны грамадзянін краіны здольны паказаць прыклад разняволенай працы і зможа дастойна зажыць не толькі сам, але і папоўніць бюджэт сваёй краіны.