- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Менавіта так перакладаецца на беларускую мову назва фермерскай гаспадаркі ў Бешанковіцкім раёне. Сёлета тут атрымалі 55 цэнтнераў з гектара зерневых культур, пры сярэднераённым паказчыку 32,6. Здаецца, гэтым усё сказана, але ж... Цытуем СБ: "Фермерское хозяйство "Терра Ностра"в Бешенковичском районе — единственное крупное фермерское хозяйство. Остальные небольшие, поэтому весомого вклада в производство продукции растениеводства и животноводства они не вносят. Будущее отрасли, по твердому убеждению Сергея Окуневича, за крупными структурами с замкнутым циклом производства, которым не только проще грамотно выстроить производственный процесс, но и наладить сбыт продукции." Магу аргументавана запярэчыць, чаму спадар Акуневіч ( першы намеснік старшыні Бешанковіцкага РВК -- начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню) выступае за калгасы: імі раённым начальнікам шмат прасцей кіраваць, тады як любое прыватнае прадпрыемства самакіруемае. Зразумела, што Акуневіч не можа выступаць за тую форму гаспадаркі, дзе яму самому няма месца працы. Бо роля Акуневіча ў сістэме кіравання зводзіцца да "давай-давай" і выбівання з гаспадарак планавых паказнікаў. За што ён сам атрымоўвае салідны аклад.