- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якія былі прысвечаны абмеркаванню папярэдніх вынікаў 2019 года і планаў на 2020, было зроблена шмат цікавых заяваў. Вось некалькі самых яскравых. Напрыклад, пры аднолькавых умовах гаспадарання ў Бешанковіцкім раёне поўнасцю выконваецца матрыца задач, якая мабілізуе вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў, у Докшыцкім - выконваюцца чатыры з пяці паказчыкаў, усяго па адным паказчыку выконваюцца ў васьмі раёнах. Пры гэтым у разрэзе пяцігадовых планаў няма ні аднаго раёна, які б забяспечваў заданне па ўсіх прагнозных паказчыках. Таму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў запатрабаваў ад кіраўнікоў на месцах у 2020 годзе выбудаваць работу так, каб не толькі адшукваць дадатковыя магчымасці развіцця, дзейнічаючы ўдумліва і неардынарна, але і максімальна шырока далучаць ў паступальны рух наперад існуючыя пад рукой рэзервы. Пры гэтым галоўнымі з іх застаюцца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, нарошчванне аб'ёмаў выпуску і рэалізацыі прадукцыі. - Без вытворчасці не будзе напаўняцца бюджэт, адпаведна, затармозіцца ўдасканаленне сацыяльнай сферы, без якой немагчыма забяспечыць спрыяльную дэмаграфічную сітуацыю. Таму даручаю камітэту эканомікі давесці кожнаму раёну такія прагнозныя паказчыкі на 2020 год, якія кампенсуюць адставанне, дапушчанае ў ранейшыя гады, - сказаў Мікалай Шарстнёў.