- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У будынку бешанковіцкай аўтастанцыі з’явілася абвестка, у якой робіцца спроба нібыта дыялога - абмеркавання закрыцця аўтобусных маршрутаў. Павісіць тая абвестка тыдзень да Новага года, здымуць яе і вывесяць іншую, згодна якой памянутыя аўтобусныя маршруты “аптымізуюць”, то-бок адменяць. Між тым апошнія насельнікі раёна губляюць магчымасць дабрацца да свайго райцэнтра. Калі б зацікаўленыя ў такой “аптымізацыі” асобы прыехалі на абмеркаванне да людзей на месцы, то, зразумела, людзі б выказалі ім сваю нязгоду. А так абвестка, якая напісана цалкам непісьменным чалавекам, стане вырашальнай у лёсе апошніх жыхароў бешанковіцкай вёскі. Ёсць інфармацыя, што людзі ў вёсках збіраюць подпісы супраць такой “аптымізацыі”. Але ж ці паслухае хто іх?