- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глянь, знаёмыя ўсе твары! Вядома, што сябрам выбарчай камісіі можа стаць любы чалавек. Варта толькі, каб цябе вылучыла нейкая грамадская арганізацыя або неабыякавыя грамадзяне сабралі за цябе подпісы. Толькі не факт, што пасля гэтай працэдуры вылучаемы гарантавана стане сябрам камісіі. Наадварот, можна гарантаваць, што ты туды ніколі не трапіш, калі маеш пазіцыю, адрозную ад непасрэдных падначаленых сп.сп. Пянькоўскага і Шведава і меў няшчасце тую пазіцыю дзесьці адкрыта выказаць. Бо за тое, каб трапіць у раённую камісію, галасуе прэзідыум раённага Савету дэпутатаў разам з раённым выканаўчым камітэтам. Зразумела, што пры такім галасаванні ў камісію нават рудая мыш не праскоча, не тое што апазіцыйна настроеныя грамадзяне. Так і адбылося пры чарговым вылучэнні ў раённую камісію, якая будзе лічыць галасы за прэзідэнта Лукашэнку на выбарах 19-га снежня. (Я чамусьці ўпэўнены, што галасы супраць яго ніхто нават прыблізна лічыць не будзе.) Калі вы захочаце бліжэй пазнаёміцца з тымі асобамі, якія ўтварылі камісію, акажацца, што Вы іх усіх цудоўна ведаеце. Бальшыня іх – нязменныя ўдзельнікі ўсіх раённых камісій, пачынаючы ад ...першых выбараў прэзідэнта Лукашэнкі. А, значыць, людзі вопытныя і натрэніраваныя ў справе барацьбы за адзіна любімага прэзідэнта. Я не стаў адшукваць газету са складам папярэдняй камісіі па выбарах народных дэпутатаў 25-га красавіка, каб параўнаць з цяперашнім.