be
pdf

Крывінка 17 (281) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У другім нумары часопісу «ARCHE» за 2021 год быў апублікаваны артыкул Алеся Мікуса «Адкуль Бешанковічы». Пра што ён разважаў? Гэты тапонім (назва Бешанковічы) з'явіўся з часоў першай паловы 15-га стагоддзя, калі на рубяжах Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) рассялялі старалітоўскіх памежнікаў, надаючы там ім землі. Гэтых тапонімаў амаль няма на Задзьвінні, а па левым беразе Дзьвіны яны ідуць досыць раўнамерна, цэлымі "гнёздамі". Асабліва буйныя гнёзды знаходзяцца каля Дзісны, Вушачаў і перад Бешанковічамі. "Рэч у тым, - піша Алесь Мікус, - што шэраг тапонімаў паказвае паходжанне некаторых прыбылых перасяленцаў." У бешанкоўскім гняздзе найбольш вядомы з тапонімаў – Бачэйкава, і на захад ад яго Радунь і Гайнаўшчына. Іхнімі верагоднымі прататыпамі з'яўляюцца Радунь – каля Ліды і Гайна – каля Лагойска. Нашыя бешанковіцкія Лелюкі, на думку аўтара, маглі б мець прататыпам Лелюкі каля Іўя. І Бешанковічы з гэтага шэрагу. Бо каля той жа Ліды ёсць Бешанкі. Назва звязаная з балцкімі (літоўскімі) антрапонімамі (прозвішчамі) Bešys, Bešenas. Гэтыя прозвішчы, згодна са "Слоўнікам літоўскіх прозвішчаў", у Літве ўсе фіксуюцца досыць кампактна, вакол вёскі Bešiai ("Бешы") на правым беразе Вяллі каля Коўна (Каўнас). Гэта зусім не значыць, што назвы прыйшлі адтуль. Хоць пачатковы корань, відаць, сапраўды Beš- і форма тыпу Bešys.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org