be
pdf

Крывінка 17 (261) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Адразу супакою песімістаў і адкажу: “Так, ёсць”. І нават стапрацэнтны. Выпадак, што цяперашні прэзідэнт і далей будзе кіраваць Беларуссю, немагчымы. Бо супраць яго паўстала ўся краіна. Пытанне яго сыходу – гэта пытанне часу. У нашым сельскім, пераважна пенсіянерскім, рэгіёне тое невідавочна. А вось у вялікіх гарадах, асабліва ў Мінску, тое зразумела як белы дзень. У чалавека, які 26 гадоў кіраваў краінай, падтрымкі ў краіне не засталося. Не, яго пакуль падтрымліваюць пенсіянеры - “абынебыловайны”, якія акрамя сваёй зомбі -скрынкі нічога не бачаць. Яго падтрымлівае прыкормленая вертыкаль, сілавікі, частка міліцыі. Ім проста некуды падзецца. Яны не могуць моўчкі сысці з пасады. А вось абсалютная большасць інтэлігенцыі адназначна выказала сваю пазіцыю. І сярод іх тэатралы, дактары, ІТ-шнікі. І кожны дзень мы становімся сведкамі, як нейкая важная персона адкрыта заяўляе: “Гэтаму рэжыму я больш не служу”.” Сярод такіх людзей шмат паслоў у іншых краінах, юрыстаў, сусветна вядомых спартоўцаў. У гэтым спісе няма толькі дырэктароў прадпрыемстваў, школ, арганізацый – тых, хто пры прызначэнні праходзіў праз ідэалагічнае сіта, а потым арганізаўваў “выбары”. Ім цяпер вельмі туга. Яны разумеюць сваю прамашку, якую зрабілі на апошніх выбарах і наогул у жыцці. Але рашыцца на адкрыты сыход не могуць – баяцца. Але калі яны бачаць, як штонядзелю ў Мінску сотні тысяч людзей выходзяць на пратэст, ім становіцца блага. Гэты пратэст бясконцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org