- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У раёнцы па традыцыі нас павіншаваў выканкам разам з Саветам народных дэпутатаў. Галоўнай тэзай гэтых віншаванняў стала тое, што Кастрычнік нібыта “вызваліў працоўных ад эксплуатацыі і прыгнёта”. Шчыра кажучы, нават не для філосафа гэты аргумент даволі спрэчны. Бо сёння ў Еўропе, дзе не было падобных пераваротаў, тамтэйшыя людзі жывуць годна і сапраўды без прыгнёта, чаго не скажаш пра нашу сістэму, што дасёння захавала дзіўныя асаблівасці калгасна-прыгонніцкай сістэмы.