- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаныя чытачы! Вось ужо восьмы год “Крывінка” разнастаіць не такі ўжо і вясёлы пейзаж нашых нешматлікіх мясцовых СМІ. Спадзяюся, што дзякуючы ёй Вы маеце шырэйшы погляд на праблемы, з якімі мы сутыкаемся штодзень. Са свайго боку “Крывінка” шчыра ўдзячна тым чытачам, хто адважыўся патэлефанаваць на адрас рэдакцыі, падзяліцца набалелым ці падказаць тэму для артыкула. Нехта з Вас дзеліцца “Крывінкай” з сябрамі і калегамі, што таксама заахвочваецца. Бо, на жаль, згодна закону аб СМІ, газета мусіць выходзіць абмяжаваным тыражом. А таму не мае магчымасці, каб дайсці да кожнага, хто імкнецца да вольнага слова. А яго прагнуць вельмі многія, хто не хоча заставацца раўнадушным і выказвае свой пратэст да дзейнай улады хаця б у форме чытання недзяржаўнай прэсы. Дзякуй Вам за тое.