- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі я прачытаў у раёнцы артыкул пра тое, як выбіралі і везлі елку на цэнтральную плошчу Бешанковіч, то быў злёгку шакаваны. Бо мне да таго часу былі ўжо вядомыя некаторыя падрабязнасці “выбару” першай прыгажуні нашага райцэнтру. Справа ў тым, што спачатку елку на цэнтральны пляц было вырашана браць у вёсцы Чурылава. Прыгажуня расла на падворку аднаго з жыхароў, які запатрабаваў за яе ні больш ні менш, а прычэп дроў. З гаспадаром пагадзіліся, прыгажуню спілавалі, але пры пагрузцы ў дрэва адламалі самую прыгажосць – макаўку. Прычэп дроў за яе ўсё роўна прыйшлося аддаць, але елку мусілі выбіраць у другім месцы. Але з другой прыгажуняй не пашанцавала таксама. Калі спілаванае дрэва грузілі на трал, у елкі абламаліся лапкі. Як распавядаў мой знаёмы, яно так і засталося ляжаць каля паварота на Сватаўку. І толькі трэцяе дрэва заняло на плошчы тое месца, на якое не трапілі першыя дзве прыгажуні. Іхні шлях да плошчы, на вялікі жаль, закончыўся трагічна.