- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За каго галасаваць? Чым бліжэй дата прэзідэнцкіх выбараў, тым больш людзей хвалюе пытанне: за каго галасаваць, чаму апазіцыя не мае адзінага кандыдата. Хачу падзяліцца на гэты конт сваімі думкамі. Апазіцыя – гэта мільёны людзей на Беларусі, якія не згодны з тым, як ідзе наша жыццё. Зразумела, што кожны з мільёнаў тых людзей мае свае густы, свае прыхільнасці, свае прывычкі. І тое нармальна, нават выдатна. Жыццё і павінна быць разнастайным. І калі б у нас адбываліся дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары, мы з вамі сталі б сведкамі здаровай канкурэнцыі самых розных ідэй і поглядаў. У выніку чаго дэмакратычная краіна атрымоўвае законнага прэзідэнта і г.д. Калі ж яго праграма аказваецца нядзейснай, ён сыходзіць, каб вызваліць месца наступнікам. На жаль, пахваліцца гэтым мы не можам, бо існуючы рэжым не церпіць аніякіх канкурэнтаў, якіх бы поглядаў яны ні былі. Учапіўшыся за ўладу, падмяўшы пад сябе большасць СМІ, стварыўшы праўладную вертыкаль з асабіста адданых людзей, першы прэзідэнт Беларусі ўладу не сабіраецца саступаць да смерці.